В Гудогае прошла акция "Осторожно, переезд!"
Раённы камітэт БРСМ сумесна з аддзелам унутраных спраў і валанцёрамі Гудагайскай школы правялі прафілактычную акцыю «Асцярожна, пераезд!»Пераезд – адзін са складаных і небяспечных участкаў чыгуначнай дарогі, які патрабуе асаблівай увагі і выканання Правілаў дарожнага руху. Статыстыка сцвярджае, што 98,5% дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах адбываюцца з-за грубых парушэнняў вадзіцелямі Правілаў дарожнага руху.
Школьнікі разам з першым сакратаром райкама БРСМ Аксанай Лазаравай і супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі Алегам Козічам і Юрыем Мінкевічам спынялі вадзіцелей непадалёк ад Гудагайскага пераезда, каб яшчэ раз нагадаць ім правілы. Усе вадзіцелі атрымалі памяткі аб бяспечным руху на чыгуначных пераездах.
Увага была ўдзелена і пешаходам. Валанцёры таксама расказалі ім, аб чым трэба помніць пры пераходзе чыгуначных пуцей, і раздалі памяткі.
----------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
