В гостях у воспитанников детского социального приюта побывали специалисты автомобильного парка №4

У гэтым годзе выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку вырашылі не чакаць, пакуль да іх у госці завітае белабароды Чараўнік. Дзяўчынкі і хлопчыкі павіншавалі ў паштоўках з надыходзячымі святамі кіраўнікоў і калектывы арганізацый і прадпрыемстваў Астравецкага раёна, а таксама запрасілі іх да сябе ў госці.

Першымі на запрашэнне адгукнуліся спецыялісты аўтамабільнага парка №4. Разам са сваім дырэктарам Аляксандрам Васільевічам Жуком яны з падарункамі завіталі ў прытулак і прывезлі з сабой не толькі прыгожую штучную ёлку, але і набор шкляных каструль і талерак для мікрахвалёўкі, а таксама электрычную машынку для стрыжкі валасоў.
Госці сабралі ёлку, а пасля разам з выхаванцамі ўпрыгожылі яе самаробнымі цацкамі. Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Алена Іванаўна Змітровіч правяла для гасцей экскурсію па прытулку. А напрыканцы гэтай цёплай сустрэчы дзеткі падарылі работнікам аўтапарка зробленыя сваімі рукамі сувеніры – “Дрэвы шчасця”.
Хочацца яшчэ раз падзякаваць спецыялістам аўтамабільнага парка №4. Шчаслівыя імгненні, якія вы падарылі дзеткам, запомняцца ім надоўга!


-------------------------
Эдзіта МАСЕЙКА, педагог-псіхолаг ДСП.


Фота з сайта toyota-tomsk.ru.