В гимназии выбирали "Класс года"
Часта ў спешцы дзён мы не заўважаем, якія таленавітыя ў нас дзеці. Упэўніцца ў гэтым у чарговы раз можна было падчас гімназічнага конкурсу “Клас года”, які прайшоў тут у апошнія дні навучальнага года.Гімназічны конкурс складаўся з двух этапаў. На першым класныя калектывы прадстаўлялі партфоліо класа, прэзентацыі, відэаролікі, брашуры і шэраг іншых матэрыялаў. Другі этап быў творчым – падчас яго школьнікі расказвалі вершы, спявалі, танцавалі, дэманстравалі фокусы, гралі на музычных інструментах, паказвалі спартыўныя нумары. Вызначыць пераможцаў было складана. Пра тое, хто стаў лепшым класам, вучні даведаліся толькі падчас апошняй лінейкі, калі прайшло ўзнагароджванне ўдзельнікаў мерапрыемства.
Абсалютным пераможцам сярод “пачаткоўцаў” быў прызнаны 4 “А” клас (класны кіраўнік – Т.В. Казак). У “сярэднім звяне” найбольшую колькасць балаў набралі 5 “А” і 6 “А” класы (класныя кіраўнікі Г.М. Ражко і М.А. Блізнік). Усе пераможцы і ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны граматамі і атрымалі памятныя падарункі, спонсарам якіх выступіў індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Хомчык.
----------------------------------------
Алена ВАСІЛЬЧЫК, намеснік дырэктара гімназіі №1.
Фота з сайта schools.dnevnik.ru.
