В гимназии прошла научно-практическая конференция "Шаг в науку"

У гімназіі прайшла 10 гімназічная навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў «Крок у навуку», заснавальнікам і ўдзельнікам якой з'яўляецца Астравецкая раённая арганізацыя РГА «Белая Русь».

Менавіта старшыня гэтай арганізацыі Наталля Уладзіміраўна Сянюць адкрыла мерапрыемства, падкрэсліўшы, што падтрымка адораных і таленавітых школьнікаў – адна з важных задач дзейнасці грамадскай арганізацыі, і тым самым дала старт вучнёўскім навуковым даследаванням.
На гэты раз у гімназіі працавала пяць секцый. Школьнікі прадставілі работы ў сферы філалогіі, гісторыі і краязнаўства, біялогіі і геаграфіі, дакладных навук. Мелі магчымасць прадэманстраваць свае даследчыя ўменні і вучні пачатковых класаў.
28 удзельнікаў рознага ўзросту змагаліся ў гэты дзень за права стаць лепшымі даследчыкамі. Тым больш што многія навукова-практычныя даследаванні вучняў насілі практычны характар і былі накіраваны на рашэнне сацыяльна-значных праблем раёна.
«Тэма малой радзімы ў творах паэтаў Астравеччыны», «Сцежкамі Гашкевіча», «Астравеччына турыстычная», «Вайна 1914 года на тэрыторыі Астравецкага раёна», «Дэмаграфічны аналіз насельніцтва Астравецкага раёна» і шэраг іншых работ зацікавілі членаў журы.
Пераможцы і ўдзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі былі ўзнагароджаны граматамі і сертыфікатамі гімназіі №1 і атрымалі падарункі ад Астравецкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.