В День Конституции юным островчанам вручали паспорта и дарили подарки
У Дзень Канстытуцыі, які адзначаецца ў нашай краіне 15 сакавіка, у кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дзяржаўнаму святу.Урачысты сход адкрыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, які ў сваім выступленні расказаў пра галоўны дакумент нашай краіны. Выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Аксана Паўлаўна Лазарава павіншавала усіх, хто сабраўся ў той дзень у кінаканцэртнай зале, са святам.
І наступіў самы ўрачысты момант свята – уручэнне пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. У рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі пашпарты з рук намесніка старшыні райвыканкама Віктара Збігневіча Свілы, выконваючай абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Аксаны Паўлаўны Лазаравай і начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў Наталлі Віктараўны Анімуцкай атрымалі вучні СШ №1 Святлана Багачова, Дзмітрый Катовіч і Яўгеній Ключнік, кадэты ваенна-патрыятычнага класа Гудагайскай школы, валанцёры атрада БРСМ “Ветразь” Ілона Жалток і Сяргей Рагаўцоў і школьнікі гімназіі №1 Леў Зяленскі і Артур Лапата. Акрамя пашпартоў, новыя грамадзяне нашай краіны атрымалі ў падарунак Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і падарункі ад раённага выканаўчага камітэта.Урачыстасць святу надало і тое, што ўсё музычнае суправаджэнне цырымоніі ажыццяўляў ваенны аркестр Смаргонскай пагранічнай групы.
Пасля ўрачыстай часткі са святам астраўчан павіншаваў калектыў мастацкай самадзейнасці Смаргонскай пагранічнай групы і таленавітыя артысты нашага раёна Дар’я Крывіцкая, Аксана Сяўко, Юлія Івашка і Павел Букель.
У Гудагайскай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое ўжо стала добрай традыцыяй. Штогод адміністрацыя школы на падобнае мерапрыемства запрашае гасцей.Сёлета гасцямі школьнага свята сталі старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Наталля Уладзіміраўна Сянюць і выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Аксана Паўлаўна Лазарава.
У актавай зале школы сабраліся старшакласнікі, якія падрыхтавалі цікавую праграму, падчас якой расказалі пра Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыю і выканалі некалькі песень, прысвечаных роднай краіне.
Урачыстым момантам свята сталі словы віншавання з Днём Канстытуцыі, якія адрасавалі рабятам і педагогам Наталля Сянюць і Аксана Лазарава. Ва ўрачыстай абстаноўцы госці ўручылі ўсім рабятам, якім споўнілася 16 гадоў, падарунак Прэзідэнта краіны – кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота аўтара і Аляксандра ЮШЧУКА.