В День Конституции два островецких школьника побывали на приёме в Совете Республики Национального Собрания Республики Беларусь, где им вручили паспорта

VLUU L110, M110  / Samsung L110, M110У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь двое школьнікаў з Астравеччыны з першым сакратаром райкама БРСМ Аксанай Лазаравай пабывалі на прыёме ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

У дзяржаўнае свята Аксана Лазарава і актывіст Гудагайскай школы, прызёр міжнароднай інтэлектуальнай гульні “Эрудыты планеты”, валанцёр-інструктар роўнага навучання Аляксандр Жалток і гімназіст, пераможца раённых і рэспубліканскіх конкурсаў патрыятычнай накіраванасці Кірыл Шлыковіч прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве і Усебеларускай рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Пасля пазнавальнай экскурсіі і наведвання музея Савета Рэспублікі адбылася сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, які падчас гутаркі з маладым пакаленнем падкрэсліў, што такімі мерапрыемствамі дэманструецца павага да моладзі.
Кожны актывіст - а на ўрачыстасці прысутнічала больш за 20 маладых людзей з Гродзенскай і Мінскай абласцей - атрымаў з рук спікера пашпарт. А першы сакратар цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй Белякоў уручыў ім кветкі, падарачнае выданне кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і прывітальны адрас БРСМ.
У гэты ж дзень у Гродзенскім абласным драматычным тэатры маладых людзей павіншаваў з Днём Кастытуцыі і ўручыў ім галоўны дакумент нашай краіны намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.
- Вы, як грамадзяне нашай краіны, нясеце адказнасць за яе будучыню. Я ўпэўнены, што такія разумныя, таленавітыя, энергічныя маладыя людзі годныя таго, каб жыць у квітнеючай, прыгожай краіне.

Алена ЯРАШЭВІЧ.