В Беларуси ожидается очередное повышение цен на некоторые виды продуктов

У Беларусі на 10 працэнтаў павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на некаторыя віды хлеба і булачных вырабаў, мяса куранят-бройлераў і курыныя яйкі. Падаражэе таксама малочная прадукцыя. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі Беларусі №86 ад 18 лістапада 2013 года.

«Гэтай пастановай па прапанове Мінсельгасхарчу прадугледжана магчымасць павышэння на 10 працэнтаў у лістападзе 2013 года гранічных максімальных адпускных цэн на хлеб жытні і з сумесі жытняй і пшанічнай мукі, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з колькасцю па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не больш як 14 працэнтаў», – паведамілі ў Міністэрстве эканомікі. Размова ідзе аб рэгуляванні цэн на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія выпякаюцца па простай рэ- цэптуры без дадатковай сыравіны і належаць да ніжняй цэнавай групы.
Таксама дакумент прадугледжвае магчымасць павышэння на 10 працэнтаў у лістападзе гранічных максімальных адпускных цэн на мяса куранят-бройлераў і курыныя яйкі.
«Акрамя таго, дадзены дазвол павялічыць гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малочныя прадукты: на нізкатлустыя віды малочнай прадукцыі без смакавых дабавак і напаўняльнікаў – на 3,5 працэнта ў лістападзе 2013 года і на 3,5 працэнта ў снежні 2013 года; на высакатлустыя віды малочнай прадукцыі са смакавымі дабаўкамі і напаўняльнікамі – на 2,5 працэнта ў лістападзе 2013 года і 2,5 працэнта ў снежні 2013 года», – дадалі ў Мінэканомікі.


БелТА.