Усадьбу Огинских в Залесье посетили островецкие ветераны

На базе Астравецкай цэнтральнай бібліятэкі пры дапамозе Чырвонага Крыжа рэалізуецца міні-праект па паляпшэнню якасці жыцця адзінокіх пажылых людзей. У яго рамках нядаўна была арганізавана экскурсія для групы ветэранаў у сядзібу Агінскіх, што знаходзіцца ў Залессі.

На парозе сядзібы гасцей ветліва сустрэла дырэктар гістарычнага комплексу Людміла Градзінская, якая пазнаёміла з гісторыяй жыцця Міхаіла Агінскага і яго сям’і. У адрэстаўраванай актавай зале наведвальнікам прадэманстравалі цікавы фільм, зняты на аснове біяграфіі князя Агінскага.
Пасля гасцей чакала экскурсія па маёнтку і прылягаючай тэрыторыі. Маёнтку Агінскага не ўдалося пазбегнуць заняпаду і разбурэння. Аднак, як запэўніла экскурсавод, сядзіба паступова аднаўляецца, дзякуючы намаганням дзяржавы і праекту трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія – Літва – Беларусь”. У наступным годзе плануецца завяршэнне работы па рэстаўрацыі і аднаўленні сядзібнага дома, у якім будзе створана музейная экспазіцыя, прысвечаная Агінскаму. І дзверы будынка адчыняцца не толькі для культурных імпрэз і экскурсій, але і для пражывання гасцей у пакоях, разлічаных на 20 чалавек.
Вяртаючыся дадому, падарожнікі вырашылі наведаць мемарыяльны комплекс, прысвечаны Першай Сусветнай вайне, які нядаўна адкрылі ў Смаргоні. І не пашкадавалі: сваёй манументальнасцю і прадуманасцю ён нікога не пакінуў раўнадушным.


Іван ПЕТРЫК.