Украинские победы островецких боксёров
Два залатыя медалі і адзін сярэбраны прывезлі нашы юныя баксёры з украінскага Славуціча.Там праходзіў шосты міжнародны турнір памяці былога трэнера па боксе Г.Р. Кіма. Акрамя шматлікіх каманд з Украіны, на спаборніцтва прыехалі ўдзельнікі з Малдавіі, Расіі і Беларусі.
Астравецкую каманду прадстаўлялі тры баксёры. У вагавой катэгорыі да 38 кілаграмаў выступаў Мікіта Ромаш, які мае першы юнацкі разрад па боксе. Астраўчанін правёў тры баі, якія без цяжкасцей выйграў, і стаў пераможцам.
Кандыдат у майстры спорту Марк Маргуж (вагавая катэгорыя да 54 кілаграмаў) таксама выходзіў на рынг тройчы і кожны раз вяртаўся адтуль пераможцам. У выніку юнак заваяваў залаты медаль.
У другой падгрупе вагавой катэгорыі да 54 кілаграмаў выступаў Дзіма Юцкевіч. Два баі юнак выйграў, а ў фінале ўсё ж такі ўступіў мясцоваму баксёру. Дзіма – сярэбраны прызёр.
Марына МАЦКЕВІЧ.