Ученический ринг по проблеме курения прошёл в Островце

Вучнёўскі рынг па праблеме курэння прайшоў у Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі лідары піянерскіх дружын старэйшых класаў гарадскіх устаноў адукацыі і школьнікі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Вучнёўскі рынг пачаўся з прагляду відэафільма “Уся праўда пра курэнне”, з якога рабяты даведаліся, як цыгарэтны дым уплывае на чалавека і да чаго прыводзіць курэнне.
Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на дзве каманды “Супраць курэння” і “Здароўе” – і пачалося спаборніцтва. У першым туры школьнікам неабходна было з дапамогай падказак адгадаць хваробы курцоў. Другі тур праходзіў у выглядзе інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг”. Падчас наступнага этапу ўдзельнікам мерапрыемства неабходна было праявіць творчасць: пафантазіраваць на тэму “Курыць – здароўю шкодзіць” і намаляваць плакат на гэтую ж тэму.
А напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі рынга напісалі пісьмо курцу. Па выніках усіх тураў з адрывам у шэсць балаў перамогу атрымала каманда “Здароўе”. Лепшыя ігракі кожнай каманды былі ўзнагароджаны граматамі, а ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія падарункі.


------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.