Учебный год в средней школе №1 завершили творчески

У самым канцы навучальнага года на базе СШ №1 Астраўца прайшла творчая справаздача сістэмы выхаваўчай работы гэтай установы.

Удзельнікамі выхаваўчых мерапрыемстваў розных накірункаў сталі дырэктары і намеснікі дырэктараў школ раёна, а таксама спецыялісты і метадысты аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Гасцей сустракалі хлебам-соллю, прычым трапіць у школу можна было пасля праходжання тэсту «эмацыянальны градуснік» – і толькі пасля гэтага настаўнікі станавіліся ўдзельнікамі цікавых і рознапланавых мерапрыемстваў, падрыхтаваных педагогамі і вучнямі СШ №1.
Кадэты 9 «А» класа, створанага пры падтрымцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дэманстравалі сацыяльную рэкламу «Цыгарэта пагражае здароўю і з'яўляецца прычынай пажару».
Пачаткоўцы запрашалі на спартыўнае мерапрыемства «Тата, мама, я – спартыўная сям'я». Прычым спартыўныя граматы маглі атрымаць не толькі школьнікі, але і дырэктары школ: для гэтага неабходна было правільна адказаць на пытанні віктарыны «Усё пра Алімпійскія гульні».
Настаўнікі давалі інтэрв'ю і чыталі скорагаворкі на занятках гуртка «Юны журналіст».
Кірмаш, арганізатарамі якога сталі вучні пачатковых класаў са сваімі настаўнікамі, заманьваў пахамі, водарам свежай выпечкі: торты, пірагі, булачкі, пячэнні і бутэрброды – чаго толькі ні было на школьным «базары»!
А пасля абеду гасцей школы ча-каў «мазгавы штурм»: яны сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні паміж дзіцячай камандай «Пазітыў» і камандай настаўнікаў «Аднакаш-нікі». А калі ў каманд не было правільнага адказу, то яго маглі паспрабаваць даць госці-педагогі.
Наступным «прыпынкам» у сістэме выхаваўчай работы СШ №1 стаў занятак з элементамі трэнінгу, падчас якога настаўнікі напярэдадні летніх канікул яшчэ раз «замацавалі» метады прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
На першым паверсе гасцей школы чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: фае ператварылася ў творчую майстэрню, дзе цуды з розных матэрыялаў тварылі наведвальнікі гуртка «Рукадзелле» – і кожны госць атрымаў на шчасце падкову. Сімвалічна асабліва напярэдадні летніх канікул!
А завяршылася творчая справаздача музычным мерапрыемствам з песнямі і танцамі ў выкананні школьнікаў і педаго-гаў і тэстам на «эмацыянальную тэмпературу», які паказаў, што настрой настаўнікаў напярэдадні летніх канікул і адпачынку – цудоўны!


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.