Учатся дети – учусь и я!

Гэты крыху перафразіраваны выраз Сенекі маладая настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г.Астравец Людміла Урбановіч лічыць адным са сваіх дэвізаў па жыцці. Яна ведае, што няма межаў для развіцця і вывучэння новага.
Людміла Алегаўна родам са Слоніма. Сёлета яна закончыла факультэт англійскай і французскай моў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і прыйшла на працу да нас, у незнаёмы для яе Астравец. Таму можна смела сказаць, што яна не толькі вучыць дзяцей, але і вучыцца разам з імі, бо на свеце шмат рэчаў, якія ніводная тэорыя не “разжуе”, пакуль з імі не сутыкнешся на практыцы.
Пажадаем маладой настаўніцы, а таксама ўсім яе калегам поспехаў на працоўным месцы, новых дасягненняў і не ведаць стомы ад спазнання і навучання.

--------------------------------------------------
Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.