Участникам ветеранского клуба рассказали о птицах Беларуси

ветеранам про птичекЗнаёмства ўдзельнікаў ветэранскага клуба з прыродай роднай Астравеччыны мела нечаканы працяг. На чарговае пасяджэнне быў запрошаны вядомы ў раёне знаўца птушынага свету, сябар рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, настаўнік з Вароны Станіслаў Баляслававіч Памецька.

У многіх, хто прыйшоў на сустрэчу, узнікла ўражанне, што яны трапілі ў музей: паўсюль – планшэты з часопіснымі фотарэпрадукцыямі розных птушак і кароткай інфармацыяй пра іх. Тут і птушка адыходзячага года – вушастая сава (яе Станіслаў Баляслававіч намаляваў алоўкам, бо сфатаграфаваць гэтую птушку надзвычай складана), філін, каршун, шпак, чапля, белы і чорны буслы, жаўрук, салавей, зязюля, сарока, грак… Іх можна было не толькі ўбачыць на здымках вядомых “фотапаляўнічых”, але і пачуць спевы ў запісе, пазнаючы, чыя песня гучыць. А потым – і сапраўдныя загадкі паразгадваць. Хто паспяваў першы, атрымліваў ад Станіслава Баляслававіча прыз – выяву якой-небудзь птушкі, што вядзецца ў Беларусі. А налічваецца ў нас 324 віды птушак, хаця некаторыя з іх затрымліваюцца ненадоўга на шляху ў цёплыя мясціны. Слухачы літаральна засыпалі апавядальніка пытаннямі аб птушыных “звычках”, месцах гнездавання, працягласці жыцця.
Мы пачулі ад госця шмат цікавага, пазнавальнага пра разнастайны, незвычайна цікавы птушыны свет, які цяпер з радасцю будзем вывучаць і пазнаваць.

----------------------------------------------
Таіса СЯМЁНАВА, фота аўтара.