Участница клуба "Активное долголетие" из Островца получила подарок от Белорусского союза женщин

чествование в Гродно1 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню ветэранаў вайны і працы, пераможцаў конкурсаў сярод сталых людзей і актывістаў Беларускага саюза жанчын.

Мерапрыемства, арганізаванае Гродзенскім аблвыканкамам, абласной арганізацыяй грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» і адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна г. Гродна доўжылася тры гадзіны.
Танцы і песні ў выкананні артыстаў абласной эстрады, віншаванні гучалі ў гэты дзень для тых, хто сабраўся ў святочнай зале.
Цёплыя словы віншавання адрасавала жанчынам з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці старшыня абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Ірына Браніславаўна Сцепаненка.
Астравецкую раённую жаночую арганізацыю на ўрачыстасці прадстаўляла ветэран працы, кіраўнік клуба «Актыўнае даўгалецце» Данута Францаўна Чарнушэвіч. Падчас святочнага мерапрыемства Данута Францаўна атрымала Падзяку за сваю працу і падарунак.

Алена ЯРАШЭВІЧ.