Учащиеся военно-патриотического класса Гудогайской школы принесли присягу на верность Родине
Напярэдадні 23 лютага 16 вучняў 10 ваенна-патрыятычнага класса Гудагайскай сярэдняй школы прынеслі прысягу на вернасць Радзіме.Падобныя мерапрыемствы ў Гудагайскай школе праходзяць не першы раз – гэта трэці клас ваенна-патрыятычнага накірунку, які быў адкрыты ў школе, – але штораз яны прымушаюць яшчэ і яшчэ раз задумацца над тым, што такое патрыятызм і вернасць Радзіме.
На ўрачыстае мерапрыемства адміністрацыя школы і кадэты запрасілі ганаровых гасцей: намесніка старшыні райвыканкама В.З. Свілу, начальніка аддзела адукацыі Н.І. Станкевіч, першага сакратара раённага камітэта БРСМ А.П. Лазараву, начальніка Смаргонскай пагранічнай групы А.І. Маркевіча, начальніка прызыву на ваенную службу Астравецкага райваенкамата Д.З. Багуслаўскага, намесніка начальніка аддзела пагранічнай службы «Гудагай» В.А. Субаткевіча, настаўнікаў, бацькоў і вучняў ваенна-патрыятычнага і прававога класаў.
Гучаць першыя акорды ваеннага аркестра, і ў залу на чале з ваенным кіраўніком Сяргеем Аляксеевічам Бурковым, старшым афіцэрам аддзела ідэалагічнай работы аддзела пагранічнай службы «Гудагай», урачыстым маршам заходзяць кадэты. Яны строгія і сабраныя – праўда, ад хвалявання дрыжаць рукі і голас.
Першыя словы прысягі – і слёзы наварочваюцца на вочы бацькоў. А кожны кадэт, прамаўляючы іх, прапускае клятву праз сябе, і верыцца, што ён ніколі не здрадзіць сваёй Радзіме.
А потым надыходзіць час цырымоніі ўручэння пасведчанняў кадэта, цёплых віншаванняў ад гасцей і бацькоў.
– Успамінаю свае школьныя гады. Тады ў нашым классе таксама было 6 хлопчыкаў і 21 дзяўчынка, – гаворыць начальнік Смаргонскай пагранічнай группы А.І. Маркевіч. – І сёння ў кадэцкім класе дзяўчат больш, чым юнакоў. Але гэта не так і важна. У Смаргонскай пагранічнай групе на сённяшні дзень каля 50% ваеннаслужачых складаюць жанчыны. І я вельмі спадзяюся на тое, што многія з тых, хто даў клятву на вернасць радзіме, прадоўжаць службу ў пагранічных войсках.
Падчас урачыстай лінейкі двое ваеннаслужачых тэрміновай службы мабільнай пагранічнай заставы аддзела пагранічнай службы «Гудагай» былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі «Удзельнік затрымання» за добрасумленную службу. Ці не лепшы гэта прыклад для пераймання?
Мерапрыемства праляцела бы імгненне, але пачуцці грамадзянскай годнасці і патрыятызму назаўсёды застануцца ў сэрцы кадэтаў.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
