Учащиеся Спондовской школы навестили пожилых людей и помогли им по хозяйству

1
встреча поколений СпондыМногія сталыя людзі сустракаюць старасць у адзіноце. І, на жаль, мы, дзеці і дарослыя, часта не думаем, што некалі яна прыйдзе і да нас.

У навагоднія дні і святы Божага Нараджэння вучні Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы наведалі сталых людзей, якія жывуць у Спондах. Дзеці атулілі ветэранаў працы цеплынёй і клопатам, павіншавалі іх са святамі і аказалі неабходную ім дапамогу – расчысцілі сцежкі ад снегу, прынеслі дровы і ваду.
встреча поколений Спонды2– Першай мы наведалі Ванду Міхайлаўну Лаўрыновіч, або, як мы яе называем, бабулю Вандзю. Яна – вельмі добры чалавек, – расказвае сямікласнік Мікіта Кушлевіч.
Пажылая жанчына даглядае сына-інваліда, але нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія ёй давялося прайсці ў жыцці, яна – жыццярадасны, гасцінны і спагадлівы чалавек.
– Ванда Міхайлаўна расказала нам пра сваё жыццё – было вельмі цікава паслухаць яе расповед. І дамоў мы ішлі, несучы ў душы цеплыню і станоўчую энергію, – працягвае Мікіта Кушлевіч.
встреча поколений Спонды1Наведалі школьнікі і ветэранаў педагагічнай працы – Валянціну Ільяшаўну Крэміс і Тэафілія Баніфацьевіча Міхалькевіча.
– Валянціна Ільяшаўна адддала школе 40 гадоў свайго жыцця. Яна вучыла бацькоў тых дзяцей, якія сёння з’яўляюцца вучнямі нашай школы, – расказвае сямікласнік. – І нам было вельмі цікава паслухаць яе аповед пра тое, якімі былі нашы бацькі, калі сядзелі за школьнымі партамі.
Адкрыццём для школьнікаў стаў старадаўні гадзіннік з музыкай і боем, які яны ўбачылі ў доме настаўніцы. Валянціна Ільяшаўна вельмі ўзрадавалася візіту школьнікаў – а як жа інакш, калі ўсё яе жыццё было звязана з дзецьмі.
Узрадаваўся візіту дзяцей і Тэафілій Баніфацьевіч Міхалькевіч, які 16 гадоў працаваў дырэктарам нашай школы. Ён, як і яго калега Валянціна Ільяшаўна, таксама ўсё жыццё прысвяціў дзецям і сістэме адукацыі. А сёння застаўся адзін – сыны жывуць далёка. І таму Тэафілій Баніфацьевіч рады кожнаму, хто заходзіць у госці. Ён падзяліўся са школьнікамі ўспамінамі і пажадаў дзецям добрай вучобы.
Спадзяёмся, што мы не толькі дапамаглі тым, хто меў у гэтым патрэбу, але і прынеслі ім добры настрой, таму такія сустрэчы ў будучым стануць добрай традыцыяй.

-----------------------------------
Таццяна ЯКУБЕЛОВІЧ, педагог-арганізатар Спондаўскай школы.