Учащиеся школ искусств Островецкого района отмечены наградами на областном уровне
Новы навучальны год пачаўся не толькі ў агульнаадукацыйных установах адукацыі. У класы і студыі прыйшлі і навучэнцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў.Вельмі прыемна, што юныя выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў і яе філіялаў прыкметна вылучаюцца ўзроўнем свайго майстэрства ў вобласці.
У красавіку ў Дзяржаўным каледжы мастацтваў г. Гродна прайшоў абласны конкурс вучняў сельскіх дзіцячых школ мастацтваў. У ім прымалі ўдзел навучэнцы чатырох філіялаў нашага раёна і паказалі нядрэнныя вынікі.
Харэаграфічны калектыў Варнянскага філіяла (кіраўнік Т.В. Клышко) атрымаў дыплом 3 ступені. Дуэт дамрыстаў Мікіты Пазлевіча і Максіма Багдановіча (выкладчык У.Г. Часнойць) і баяніст Эдгар Шэміс (выкладчык А.С. Лянцэвіч) былі ўзнагароджаны граматай “За бліскучае выступленне”.
Дыпломам 3 ступені ўзнагародзілі харэаграфічны калектыў Кямелішкаўскага філіяла, а яго кіраўнік Т.А. Смірнова атрымала грамату “За высокае прафесійнае майстэрства і якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу”.
А выхаванцы Міхалішкаўскага філіяла па класу фартэпіяна Станіслаў Маркоўскі і Вікторыя Макшыцкая (выкладчык Т.У. Ярмак) былі адзначаны граматай “За паспяховы ўдзел у конкурсе”.
Хочацца спадзявацца, што і ў гэтым навучальным годзе вучні і выкладчыкі музычных школ раёна прадэманструюць такі ж высокі ўзровень выканаўчага майстэрства і даб'юцца новых перамог.
----------------------------------------------
Аляксандр ЮШЧУК, фота аўтара.
