Учащиеся правового класса Гудогайской школы отметили День Конституции вместе с сотрудниками Островецкого РОВД
На Дзень Канстытуцыі супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў запрасілі ў госці вучняў прававога класса – школьнікі з задавальненнем адгукнуліся на прапанову адзначыць галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны разам са сваімі старэйшымі сябрамі.Мерапрыемства распачалося з сустрэчы з супрацоўнікамі аддзела, падчас якой намеснік начальніка РАУС Вадзім Мар'янавіч Савіцкі расказаў пра работу аддзела. Участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Аксана Уладзіміраўна Пагада пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй стварэння і фарміравання Канстытуцыі нашай краіны.
Паглядзелі вучні прававога класа і невялікі відэафільм, прысвечаны галоўнаму дзяржаўнаму святу, а ў падарунак атрымалі выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і юбілейны журнал, прысвечаны 75-годдзю Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў.
---------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
