Учащиеся Мальского детского сада-начальной школы успешно прошли Международный экоурок

115294268_IMG_2477Навучэнцы 4 класа Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы актыўна ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах па энергазберажэнні і экалогіі. У чарговы з іх – Міжнародны адукацыйны праект “Хранители воды” – мы ўключыліся восенню 2015 года. Па выніках I Міжнароднага экаўрока вучнёўская каманда атрымала дыплом, а наша ўстанова адукацыі – Падзячны ліст.

А нядаўна мы атрымалі матэрыялы для правядзення другога экаўрока – і вучні ўзяліся за работу. Спачатку дзеці пазнаёміліся са статыстычнымі данымі, потым падарожнічалі ў свет вады з героем экаўрока Бабром і даведаліся цікавыя факты пра ваду. Займальнай і пазнавальнай стала настольная гульня на званне Воднага знаўцы, у выніку якой пераможцы атрымалі дыпломы. Завяршальным этапам экаўрока стаў занятак па вырабу пакетмодаў (кішэнных кніжачак).

Вынікам праекта стала фотасправаздача, а ад арганізатараў праекта, кампаніі PepsiCo, – дыплом настаўніку і Падзячны ліст нашай установе.

Святлана Варановіч.