У гімназістаў – новы лідар
Новым прэзідэнтам школьнага вучнёўскага самакіравання гімназіі № 1 стаў Яўген Андралойць.
Выбары ў гімназіі праходзяць раз у два гады сярод вучняў 9 – 11 класаў. Раней пасаду прэзідэнта займаў вучань цяпер ужо 11 класа Раман Грамбоўскі. Аднак тэрмін яго паўнамоцтваў скончыўся і надышоў час выбіраць новага вучнёўскага кіраўніка гімназіі.
Усё праходзіла, як на сапраўдных выбарах. Былі вылучаны тры кандыдаты ў прэзідэнты: Яўген Андралойць – вучань 10 “Б” класа, Антон Байдун (9 “В”) і Ксенія Васільчык з 10 “А” класа. Кожны з іх падрыхтаваў сваю перадвыбарную праграму, з якой маглі пазнаёміцца ўсе выбаршчыкі. А 10 снежня быў аб’яўлены афіцыйным днём выбараў.
У выніку пасля падліку галасоў найбольшую колькасць галасоў – 67 працэнтаў – набраў Яўген Андралойць.
Марына МАЦКЕВІЧ.