"Туфелька" Екатерины Юшкевич получила Диплом III степени

Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана выхаванка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кацярына Юшкевіч.


Днямі ў Гродзенскім дзяржаўным палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў штогадовы абласны конкурс фларыстаў «Кветкі. Прыгажосць. Творчасць», на які адправілася і Кацярына Юшкевіч са сваім педагогам Валянцінай Вільеўнай Віннічак.

За адну гадзіну дзяўчыне без дапамогі  сваёй настаўніцы неабходна было стварыць фларыстычную кампазіцыю з засушаных кветак. І ў Каці гэта атрымалася – яе туфлік «У чаканні балю» быў заўважаны членамі журы, а Кацярына ў выніку  ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені.