Три жительницы Островецкого района награждены орденом Матери
8 чэрвеня бягучага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ №233 аб узнагароджванні жанчын за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці.

Сярод узнагароджаных тры маці, якія жывуць і працуюць у Астравецкім раёне.
Так, ордэнам Маці ўзнагароджана жыхарка Гудагая Караліна Сцяпанаўна Мілашэўская, якая разам з мужам Дзмітрыем Станіслававічам выхоўвае шасцёра сыноў – Вадзіма, Ілью, Арцёма, Кірыла, Мікіту і Уладзіслава.
Шасцёра дзяцей – Анастасію, Яўгена, Віялету, Інгу, Алега і Ганну – нарадзіла і выхоўвае Эдзіта Іосіфаўна Мундуць з Астраўца.
А ў сям’і астраўчан Таццяны Аркадзьеўны і Яўгена Яўгенавіча Сафронавых падрастаюць пяцёра дзетак: Ульяна, Алег, Павел, Елісей і Лізавета.
Віншуем Караліну Сцяпанаўну Мілашэўскую, Эдзіту Іосіфаўну Мундуць, Таццяну Аркадзьеўну Сафронаву з узнагароджваннем ордэнам Маці.
Алена ЯРАШЭВІЧ.
