Тематическая дискотека Островецкого центра творчества получила Диплом III степени
Першую ў 2015 годзе перамогу атрымаў калектыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Інавацыі ў сістэме развіцця дыскатэчнага руху” ўзнагароджаны праект тэматычнай дыскатэкі “Гульняманія”, аўтарам якога з’яўляецца метадыст цэнтра творчасці Вольга Сцефановіч.– Усе праекты, над якімі мы працуем, нясуць сацыяльную значнасць, – расказвае Вольга Сцефановіч. – Гэта датычыцца і дыскатэк. Моладзь любіць бавіць час на дыскатэках, а для нас заўсёды было важна, каб дзеці не толькі прыйшлі на мерапрыемства, але і каб з жаданнем прымалі ўдзел у конкурсах і пазнавалі нешта новае і карыснае для сябе. Праект “гульняманія” накіраваны на павышэнне ўзроўню інфармаванасці падлеткаў па праблеме камп’ютарнай залежнасці і пошуку альтэрнатывы камп’ютарным гульням. І трэба сказаць, што ён меў поспех сярод астравецкіх падлеткаў.
Перш чым адправіць распрацоўку на абласны конкурс, педагогі цэнтра творчасці “праверылі” яго на нашых школьніках – і своеасаблівы экзамен вытрымалі на вышэйшы бал: рабятам вельмі спадабалася ўсё, што прапаноўвалі ім педагогі.
У абласным конкурсе прынялі ўдзел 36 праектаў рознай накіраванасці – і трэцяе месца астравецкай “гульняманіі” толькі пацвердзіла правільны накірунак, які вызначылі для сябе супрацоўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
