Талантливые школьники Островетчины получат одноразовые премии

Аднаразовыя стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» былі прысуджаны двум таленавітым школьнікам з Астраўца.

Штогод у рамках праграмы «Адораныя і таленавітыя – будучыня міру» адзначаюцца школьнікі, якія паказалі высокія вынікі ў вучобе і зарэкамендавалі сябе як актыўныя маладыя людзі.

Сёлета ў лік такіх таленавітых і ініцыятыўных трапілі вучань сярэдняй школы №1 Ігар Песляк і гімназістка Вераніка Анімуцкая.

На бліжэйшых школьных лінейках маладыя людзі атрымаюць Ганаровыя граматы, нагрудныя знакі і аднаразовыя прэміі за высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

----------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.