Старшеклассники-гимназисты приняли участие в тренинговых занятиях в рамках проекта "Островец - здоровый город"

здоровый город гимназияЗапамінальнай  выдалася мінулая субота для старшакласнікаў гімназіі №1. У рамках праекта “Астравец – здаровы горад” тут прайшлі трэнінгавыя заняткі з удзелам спецыялістаў з Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі  і грамадскага здароўя.

здоровый город гимназия1– З верасня наша гімназія сумесна з раённым і абласным цэнтрамі гігіены і эпідэміялогіі  пачала рэалізоўваць першы этап праграмы “Школа, якая прапагандуе здаровы лад жыцця”, –  расказвае дырэктар гімназіі №1 Алена Севасцьян. – На працягу навучальнага года кожная другая субота месяца праходзіць пад знакам здароўя.  Сёння  мы выйшлі на новы этап:  наша праграма здароўя будзе апублікавана ў майскім нумары рэспубліканскага журнала “Здаровы лад жыцця” і яе змогуць выкарыстаць  іншыя школы краіны.

– На працягу года ў гімназіі праходзілі мерапрыемствы не толькі з дзецьмі, але і з іх бацькамі і педагогамі, – працягвае фельчар-валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вячаслаў Саковіч. – Праведзены маніторынг груп здароўя ўсіх школьнікаў, анкетаванне дзяцей, іх бацькоў і педагогаў.

здоровый город гимназия2Не першы раз прыехалі ў гімназію і спецыялісты абласнога цэнтра гігіены. На гэты раз іх трэнінгавыя заняткі датычыліся прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, дзяцей  вучылі   адмаўляцца ад прапановы закурыць і гаварыць “не” на сацыяльны прымус.

Цікавыя прэзентацыі, пазнавальныя гульні, конкурсы і відэаролікі, аналіз праблемных сітуацый і ўдзел у ролевых гульнях – дзякуючы вопытным спецыялістам абласнога цэнтра гігіены Алене Раманчук, Жанне Скіба і Людміле Валкуновіч – дзень прайшоў цікава, насычана і карысна.

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.