Соревновались будущие защитники
56 юнакоў з розных школ раёна дэманстравалі свае спартыўныя здольнасці на раённай спартакіядзе дапрызыўнай і прызыўнай моладзі па мнагабор’і “Абаронца Айчыны”.Навучальныя ўстановы, вучні якіх удзельнічалі ў спартакіядзе, былі падзелены на дзве групы. Спаборніцтвы праходзілі па дзвюх узроставых катэгорыях: 15-16 і 17-18 гадоў. Юнакі дэманстравалі свае здольнасці ў падцягванні на высокай перакладзіне, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і бегу на дыстанцыі 3000 метраў.
У выніку ў першай групе навучальных устаноў сярод юнакоў 15-16 гадоў першае месца заняў Руслан Калпак з Варнянскіх ясляў-сада-СШ. На другім – Дзяніс Сідарук (Міхалішкаўская сярэдняя школа). Трэцяе месца – у Валерыя Кузьмітовіча з Астравецкай сярэдняй школы №1.
У старэйшай узроставай групе пераможцам стаў Яўген Бараноўскі з Гервяцкай СШ. Другое месца заняў Яўген Рэвака таксама з Гервят. А бронзавым прызёрам стаў Руслан Сінкевіч з гімназіі.
Агульнакамандныя месцы ў гэтай групе размеркаваліся наступным чынам: на першым месцы апынуўся Варнянскі яслі-сад-СШ, на другім – Гервяцкая СШ, трэцяе месца заняла Міхалішкаўская СШ.
У другой групе школ у малодшай узроставай катэгорыі пераможцам стаў Андрэй Пляўга (Кямелішкаўскі яслі-сад-СШ). Другое месца заняў Іван Кавалеўскі з Альхоўскай СШ. Трэцяе – у Дзмітрыя Шостака з Кямелішкаўскіх ясляў-сада-СШ.
Сярод юнакоў 17-18 гадоў першае месца ў Віталя Мажуты з Кямелішкаўскіх ясляў-сада-СШ. Другое месца заняў Уладзімір Ствол (Спондаўская СШ). Трэцяе месца засталося за Алегам Пляўга з Кямелішак.
У агульнакамандным заліку першае месца занялі Кямелішкі, другое – Спондаўская СШ, на трэцяй прыступцы быў Рытанскі яслі-сад-СШ.
Юнакі старэйшай узроставай групы, якія занялі першае і другое месцы, будуць абараняць гонар раёна на абласных спаборніцтвах. Пажадаем ім удачы.
