Сморгонский отдел Гродненской области управления Департамента государственной инспекции труда провёл выездные приёмы граждан

Смаргонскі аддзел Гродзенскай вобласці ўпраўлення Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы праводзіў выязныя прыёмы грамадзян. Пытанні, якія задавалі жыхары раёна, тычыліся прытрымлівання наймальнікам заканадаўства аб ахове працы: інструктажу, праверцы ведаў, забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай засцярогі.



Наяўнасць кваліфікацыі – абавязковая!

– Ці мае права наймальнік узяць на работу па прафесіі “слесар механазборачных машын” спецыяліста, які не мае адпаведнай прафесійнай падрыхтоўкі? – цікавіўся грамадзянін.
– Не, таму што адно з асноўных патрабаванняў забеспячэння бяспекі – эксплуатацыя абсталявання работнікамі з адпаведнай кваліфікацыяй па прафесіі. У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 26 Працоўнага кодэкса РБ, пры заключэнні працоўнага дагавору наймальнік павінен патрабаваць ад грамадзяніна дакумент аб адукацыі і прафесійнай падрыхтоўцы, які пацвярджае права на выкананне вызначанай работы.



Патрабаванні да работ з павышанай небяспечнасцю

Грамадзян цікавілі патрабаванні, якія прад’яўляюцца да працадаўцы, які дапускае да работы асоб, выконваючых работы з павышанай небяспечнасцю.
Працадаўца, які ўзяў на работу грамадзяніна па працоўным або грамадзянска-прававым дагаворы (дагаворы падраду), забяспечвае навучанне, стажыроўку, інструктаж і праверку ведаў работніка па ахове працы, калі гэта неабходна для выканання адпаведных відаў работ або паслуг. Калі работнік сумяшчае некалькі прафесій (пасад), то навучанне, інструктаж і праверка ведаў па ахове працы праводзіцца па асноўнай і сумяшчальнай прафесіі. А пры замяшчэнні работніка, які часова адсутнічае, – у аб’ёме патрабаванняў па замяшчальнай пасадзе.



Сродкі індывідуальнай засцярогі за свой кошт?

Падчас правядзення выязнога прыёму былі ўзняты пытанні забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай засцярогі (вопраткай, абуткам, каскамі і г.д.). Людзей цікавіла: за чый кошт яны павінны набывацца і што рабіць пры звальненні, калі наймальнік адмаўляецца прыняць у работніка выданую спецвопратку і вылічвае яе астаткавы кошт?
Наймальнік павінен забяспечыць выдачу сродкаў індывідуальнай засцярогі ў аб’ёме, устаноўленым тыпавымі нормамі, зацверджанымі Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Калі работнік набывае гэтыя сродкі за свой кошт – наймальнік павінен кампенсаваць расходы.
Сродкі індывідуальнай засцярогі з’яўляюцца ўласнасцю наймальніка і павінны вяртацца па заканчэнні носкі, звальненні работнікаў да канца тэрмінаў носкі, пераводзе работніка на іншую пасаду ў таго ж наймальніка, калі выданыя сродкі індывідуальнай засцярогі не прадугледжаны астаткавым коштам. Яны могуць заставацца ва ўласнасці работніка толькі па яго жаданні на аснове пісьмовай заявы з утрыманнем астаткавага кошту.



Замена сродкаў індывідуальнай засцярогі

Падчас выязнога прыёму таксама было ўзнята пытанне аб правамернасці выдачы работніку лямцавых ботаў замест скураных чаравікаў, якія прадугледжаны тыпавымі нормамі бясплатнай выдачы сродкаў індывідуальнай засцярогі.
У асобных выпадках наймальнік мае права, зыходзячы з асаблівасцей вытворчасці, замяніць адзін від сродкаў індывідуальнай засцярогі з раўназначнымі ці больш высокімі абароннымі ўласцівасцямі і гігіенічнымі характарыстыкамі. Аднак такая замена павінна адбывацца з дазволу ўстановы, якая ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы і па ўзгадненні з пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй (пры яе адсутнасці – з упаўнаважанымі асобамі па ахове працы работнікаў арганізацыі). Пры замене сродкаў індывідуальнай засцярогі не дапускаецца павышэнне ўзроўню прафесійнай рызыкі. Спрэчныя пытанні, у тым ліку аб выдачы сродкаў індывідуальнай засцярогі, разглядаюцца камісіяй па працоўных спрэчках або судом.


--------------------------------------------
А. СТАСІЛОВІЧ, галоўны дзяржаўны інспектар працы.


Фота з сайта extrajob.by.