Шоу с мыльными пузырями показали клоуны в Мальском детском саду - начальной школе
Эмацыянальна насычанай аказалася першая чвэрць новага навучальнага года для навучэнцаў і выхаванцаў Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы. Яны былі прыемна здзіўлены, калі ў госці завітала “Мыльнае шоу з клоўнамі і падарункамі” з г. Паставы. Цікавыя і вясёлыя клоўны пазнаёміліся з гледачамі, пагулялі разам з імі ў гульню, патанцавалі, паказалі фокусы. А затым наступіў самы інтрыгуючы момант – шоу з мыльнымі бурбалкамі. Вялікія і малыя рознакаляровыя бурбалкі ўразілі дзяцей: яны здзіўлена і вельмі ціха сачылі за клоўнамі, а падчас нават уставалі і зачаравана стаялі, не адводзячы вачэй ад незвычайнага дзейства. Клоўны спрабавалі зрабіць як мага больш прыгожых бурбалкаў, і самыя смелыя дзеці нават змаглі апынуцца ўнутры такіх прыгожых шароў.
Акрамя гэтага, узрадаваныя вучні і выхаванцы напрыканцы праграмы атрымалі салодкія падарункі.
Задаволеныя, у добрым настроі дзеці разышліся па класах, але гутаркі пра клоўнаў не сціхалі яшчэ цэлы дзень.
---------------------------
Жанна Лаўрэцкая,
намеснік дырэктара Мальскага НПК.
