Школа может быть весёлой!
Школьная дыскатэчная праграма, на якую сабраліся школьнікі з усяго раёна, прайшла ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.Цікавыя прыгоды дзяцей, якія вырашылі правесці вечар у «Вясёлай школе», пачаліся з самага ўваходу: з крыжаванкай у руках школьнікаў сустракала
вахцёрка, якая задавала каверзныя пытанні і не прапускала ў залу тых, хто прыйшоў у дрэнным настроі.
А потым дзяцей чакала дошка «школьных фантазій» – на ёй неабходна было пакінуць пажаданне ці просьбу да арганізатараў вечарыны.
У гэты вечар на дыскатэцы працавала школьная фотастудыя «Вясёлы кадр». Жадаючых змяніць вобраз, апрануўшы вясёлыя касцюмы, было шмат.
А потым пачаліся ўрокі – і таксама вясёлыя! Спачатку ўсіх паклікалі на ўрок танцаў, затым – гісторыі і фізічнай культуры, а потым – музыкі:
кожны мог паўдзельнічаць у конкурсе караоке і выканаць любімую песню.
Час праляцеў хутка, бо было цікава і весела. А галоўнае – рабяты дамовіліся зноў сустрэцца ў «Вясёлай школе».
------------------------------------
Вольга СЦЕФАНОВІЧ, метадыст цэнтра творчасці.
