Школьники-волонтёры из Рытани собрали подарки для детей из Ворнянского социального приюта
На мінулым тыдні ў рэспубліцы праходзіла дабрачынная акцыя “Анёл у тваім сэрцы”. З гэтай нагоды валанцёры атрада “Надзея” Рытанскага дзіцячага садка-сярэдняй школы аб’явілі тыдзень добрых спраў пад лозунгам “З дабрынёй у сэрцы”.
Юнакі і дзяўчаты выйшлі на вуліцы роднай вёскі, каб заахвоціць сваіх аднавяскоўцаў далучыцца да гэтай акцыі. На працягу дня яны запрашалі мясцовых жыхароў не быць абыякавымі да праблем людзей вакол нас, заклікалі аказваць пасільную дапамогу, распаўсюджвалі буклеты і даводзілі да свядомасці значнасць справы.
Вынікам работы актывістаў сталі сабраныя канцылярскія прыналежнасці, сродкі асабістай гігіены і прысмакі, якія валанцёры перадалі дзецям з сацыяльнага прытулку ў Варнянах.Святлана Узялкова , кіраўнік валанцёрскага атрада “Надзея”.
