Школьники Островетчины - за чистый лес!
Дружным атрадам выйшаў на суботнік змагацца са смеццем атрад школьнага лясніцтва “Жывіца” пад кіраўніцтвам ляснічага Міхалішкаўскага лясніцтва Яўгена Волкава.Работа ішла дружна і весела. Рабяты прыбралі ўчастак лясной дарогі, зоны адпачынку, прылягаючыя да вёскі тэрыторыі лесу. У канцы рабочага дня ўздыхнулі з палёгкай: “Як прыгожа і чыста!” А паглядзеўшы на велізарны прычэп сабранага смецця, задумаліся: чаму людзі забываюць аб элементарнай культуры і прыгожы лес ператвараюць у сметнік?
Лес – вялікае багацце! Яго нельга не любіць. Ён дае нам сілы, шчодра адорвае ўсіх сваімі багаццямі, а ад нас патрабуе толькі павагі і абароны. Не забруджвайце яго!
--------------------------------
Ліза Палтаржыцкая,
ляснічы школьнага лясніцтва “Жывіца”.