Школьники Островетчины: интернет может стать другом, если пользоваться им грамотно

интернет да и нетДыскусія, падчас якой школьнікам неабходна было адказаць на пытанне, чым для іх з'яўляецца інтэрнэт, аб'яднала вучняў гарадскіх школ у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Пытанне аб тым, што дае моладзі інтэрнэт, хвалюе многіх. Падрастаючае пакаленне можа суткамі праводзіць часы каля камп'ютара і незаўважна пачынае жыць віртуальным жыццём. Толькі ад рэальнасці нікуды не дзенешся, і таму дыскусія выклікала шмат дадатковых пытанняў.
Спачатку школьнікі пазнаёміліся і раздзяліліся на дзве каманды. Адна з іх лічыла, што інтэрнэт – гэта сябар, другія даказвалі, што вораг. І самі таго не чакаючы, удзельнікі дзвюх каманд знайшлі ў віртуальнай павуціне вялікую колькасць «мінусаў» і «плюсаў». Цікавай і адначасова пазнавальнай стала гульня «Веру – не веру», калі ўдзельнікам мерапрыемства прыводзіліся цікавыя пытанні, і на якія неабходна было адказаць.
Але самым хвалюючым момантам сустрэчы стаў этап, калі дзецям давялося «прымерыць» на сябе ролю дарослага і паспрабаваць адцягнуць «сваё дзіця» ад камп'ютара. І трэба заўважыць, што ў многіх атрымалася гэта зрабіць.
Напрыканцы мерапрыемства школьнікі рабілі калажы па тэме занятку – атрымалася маляўніча і пазнавальна. У выніку дзеці зразумелі, што інтэрнэт можа быць ворагам, але можа стаць і сябрам, галоўнае навучыцца з розумам ім карыстацца.

----------------------------------------------
Дзіяна КІСЕЛЬ, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.