Школьники из Вороны путешествовали по книгам Владимира Яговдика

книгаСёлета святкуе юбілей – 60-годдзе з дня нараджэння – беларускі дзіцячы пісьменнік Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік. Напярэдадні юбілейнай даты ў Варонскай сельскай бібліятэцы сабраліся вучні 4 класа мясцовай школы, каб павандраваць па кнігах гэтага вядомага аўтара.

Спачатку дзеці пазнаеміліся з біяграфіяй Ягоўдзіка і даведаліся, што з дзяцінства ён быў вельмі ўважлівы да дробязей, запамінаў аповеды і паданні, з якімі знаёміў яго дзядуля, цікавіўся гісторыяй свайго краю. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей. А некаторыя яго п'есы ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны.
Легенды, паданні, загадкі, дзіцячыя гульні, удала ўключаныя ў яго творы, прысвечаны роднай прыродзе.
Кніга “Сіні калодзеж” змяшчае сто беларускіх легенд і паданняў. Гэтае выданне вельмі карыснае не толькі дзецям, але і дарослым.
Падчас мерапрыемства дзеці праглядзелі мультымедыйны фільм пра соваў, а затым віктарыну “Галасы птушак” з вучнямі правёў арнітолаг С.Б. Памецька.
Творы Уладзіміра Ягоўдзіка запатрабаваныя сёння, як і дзясяткі гадоў таму, бо ён пісаў іх з вялікай любоўю сапраўднага знаўцы прыроды.

---------------------------------------------------
Марыя Вішнеўская, бібліятэкар.