Школьники должны пройти медосмотр сразу после дня рождения

проходим-медосмотрЗ гэтага года змяніўся парадак праходжання медаглядаў для дзяцей, якія вучацца ў школах. Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі раённага педыятра Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Галіну Мікалаеўну Зубель.

– У лістападзе мінулага года Міністэрства аховы здароўя нашай краіны падпісала Загад №1141 “Аб удасканаленні медыцынскага кантролю за станам здароўя дзяцей”, згодна з якім неабходна забяспечыць правядзенне медыцынскіх аглядаў у месяц нараджэння дзіцяці з выдачай медыцынскай даведкі тэрмінам ад 6 месяцаў да 1 года. Здароваму дзіцяці даведка выдаецца на 1 год, калі ў яго ёсць нейкія хранічныя захворванні, то даведку можна атрымаць на тэрмін да 6 месяцаў.

Першы год уступлення ў дзеянне новых пастанаўленняў ці загадаў найбольш складаны. Менавіта таму варта звярнуць увагу на адну з асаблівасцяў: калі дзіця праходзіла медыцынскі агляд у верасні мінулага года і ў наступныя месяцы, а дзень яго нараджэння прыпадае, напрыклад, на лістапад і дзіця абсалютна здаровае, то няма неабходнасці праходзіць медыцынскую камісію да жніўня гэтага года.

У верасні медыцынская сястра школы праверыць у вучняў зрок, каб настаўнікі змаглі правільна правесці рассадку дзяцей у класе, а таксама вагу і рост.

А вось школьнікі, якія стаяць на ўліку па нейкім захворванні, павінны будуць прайсці медыцынскі агляд да жніўня бя гучага года, каб у школах маглі правільна сфарміраваць спецыяльныя медыцынскія групы і групы ЛФК. Пазней яны таксама будуць праходзіць медкамісію ў месяц свайго нараджэння, а таксама ў тэрмін, вызначаны планам дыспансерызацыі.

Акрамя таго, усе школьнікі абавязкова штогод будуць праходзіць электракардыяграму, а дзеці ва ўзросце да 6 гадоў перад паступленнем у школу павінны зрабіць ультрагукавое даследаванне сэрца.

У любым выпадку ніякіх праблем узнікнуць не павінна. Нават калі па нейкіх прычынах бацькі дзіцяці не звернуць увагу на правядзенне медагляду па новых правілах, да кожнага дзіцяці мы падыходзім індывідуальна і пры неабходнасці паклічам яго на медыцынскі агляд.

Зроблена гэта для таго, каб у летні перыяд пазбегнуць чэргаў, якія, як правіла, у гэты час узнікаюць у паліклініках. А праз год усё стабілізуецца – і да новых правілаў медыцынскіх аглядаў усе  прывыкнуць.

Алена ЯРАШ ЭВІЧ.