Сделали лето ярким

лето яркое
Перамогу на абласным этапе конкурса на лепшы аздараўленчы лагер “Зробім лета ярчэйшым!” атрымаў калектыў летніка “Вясёлка”.


Сёлета астравецкая “Вясёлка” працавала на базе Рытанскага НПК. На 18 дзён сюды з’ехаліся самыя актыўныя і ініцыятыўныя вучні з усяго раёна – і, як заўсёды, змена актывістаў прайшла на “ўра”.
Гэта пацвердзіла і абласное журы, якое ўзнагародзіла сацыяльна-педагагічны праект лідарскай змены “Лета: 4 сезоны”, аўтарам якога была намеснік дырэктара Астравецкага цэнтра творчасці Вольга Валянцінаўна Сцефановіч, Дыпломам І ступені.

----------------------------------------------
Падрыхтавала Алена СВЕТЛАЯ.