Счастлив тот человек, который помнит свои корни и гордится своими родителями
У Мальскім дзіцячым садзе – пачатковай школе прайшло сямейнае свята “Мае бацькі – мой гонар”.У шосты школьны дзень дзеці прыйшлі ў школу са сваімі бацькамі, каб разам весела і запамінальна правесці вольны час.
Шчаслівы той чалавек, які ведае свае карані і ганарыцца сваімі бацькамі. У нашай школе шчаслівыя ўсе, таму што дзеці ганарацца сваімі бацькамі, а бацькі – сваімі дзецьмі.
Шмат у гэты дзень было прачытана вершаў пра сямейны дабрабыт, шмат сказана слоў пра сямейнае шчасце. Дзеці са сваімі бацькамі ўдзельнічалі ў розных конкурсах: малявалі эмблему сваёй сям`і, адказвалі на пытанні сямейнай віктарыны, расказвалі пра сямейныя звычаі і традыцыі, спявалі песні і паказвалі, якія яны майстры на ўсе рукі. Была таксама арганізавана выстава сямейных работ, зробленых рукамі мам, татаў і дзяцей. Сям`я Налівайка склала сямейнае генеалагічнае дрэва, дзе адлюстравала цікавыя звесткі пра сваіх родзічаў ажно ў пятым калені.
Усе сем`і, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, былі адзначаны ганаровымі граматамі ў розных намінацыях. Аднак самае галоўнае ўзнагароджанне можна было прачытаць у вачах нашых дзяцей і іх бацькоў – гэта гонар за свае моцныя і шчаслівыя сем`і.
----------------------------------------------------------------
Наталля Буйнарэвіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мальскага НПК.
