С новым годом!
Менавіта гэтае прывітанне час ад часу гучыць першага верасня – як сімвал пачатку новага навучальнага года ў школьнікаў і іх настаўнікаў.
Вось і сёлета 1 верасня ва ўсіх школах раёна ў 9 гадзін раніцы (у Рым-дзюнскай школе з літоўскай мовай навучання – у 10 гадзін) пройдуць урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку 2012-2013 навучальнага года. Кожны першакласнік па традыцыі атрымае кніжку “Мая Радзіма – Беларусь. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку”.
Пасля лінейкі ўсіх школьнікаў і іх бацькоў настаўнікі запросяць на першы ўрок па тэме “Я – грамадзянін Беларусі”. А ў панядзелак, 3 верасня, у вучняў і настаўнікаў пачнуцца асноўныя заняткі.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота з сайта viki.rdf.ru