С наградами вернулись педагоги Островетчины с областного конкурса на лучший проект шестого школьного дня
З узнагародамі вярнуліся з абласнога конкурсу на лепшы праект шостага школьнага дня настаўнікі з нашага раёна.Конкурс праходзіў у некалькіх намінацыях. У адной з іх – “Здароўе – гэта здорава” – Дыплом ІІ ступені атрымала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гудагайскай СШ Ірына Мікалаеўна Жалток. У сваім выступленні “Я – здаровы і незалежны” Ірына Мікалаеўна расказала пра работу валанцёрскага атрада, які працуе па праграме “Роўны навучае роўнага”.
Дыплом ІІІ ступені прывезлі ў раён намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце з Альхоўскай і Міхалішкаўскай сярэдніх школ – Алена Іванаўна Кусойць і Ганна Сцяфанаўна Трафімчык. У выступленні “Дзень дружбы, здароўя і спорту” яны расказвалі пра сумесныя мерапрыемствы, якія праводзяцца паміж дзвюма суседнімі школамі.
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота з сайта liveinternet.ru.
