С грамотой и подарками вернулись островчане с областного фестиваля молодых инвалидов
У Гродне прайшоў пяты абласны фестываль маладых інвалідаў “Калі мы разам – мы мацнейшыя”.Падобныя фестывалі праходзяць штогод. Сёлетні год быў юбілейным і таму сабраў вялікую колькасць удзельнікаў і гледачоў. Фестываль праходзіў на базе СШ №38 горада Гродна, дзе для ўсіх удзельнікаў фестывалю былі створаны найлепшыя ўмовы.
Творчы калектыў “Смайл” Астравецкага аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, удзельнікамі якога з’яўляюцца Віталій Дамуць, Міша Падарэцкі, Дзіма Віннічак, Вольга Віткоўская, Вольга Канцавенка, Насця Курыла, Вольга Клімчэня, Аксана Свірская, Таццяна Ваховіч, Рэната Янульчык і Святлана Куцько, выступаў з цікавай забаўляльнай праграмай “Жарты жартаваць – усіх весяліць!”.
Рабяты танцавалі, спявалі песні і паказвалі фокусы і трукі. А закончылася іх выступленне цудоўнай песняй, пад якую на экране дэманстраваліся фотаздымкі цікавага, але часам нялёгкага жыцця маладых інвалідаў. Акрамя шоу-праграмы, удзельнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў прадставілі выставу творчых работ, выкананых сваімі рукамі, якая таксама мела поспех сярод гледачоў і ўдзельнікаў мерапрыемства.
У Астравец рабяты і іх старэйшыя таварышы – спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра – вярнуліся з граматай і шэрагам падарункаў.
-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
