С 1 февраля изменился размер выплат разным категориям граждан

У сувязі з павелічэннем з першага лютага бягучага года бюджэту пражытачнага мінімуму – цяпер ён складае 1 128 070 беларускіх рублёў – змяніліся сумы дапамог розным катэгорыям грамадзян.

Так, дапамога па нараджэнні першага дзіцяці сёння складае 11 280 700 беларускіх рублёў, другога і наступных дзяцей – 15 793 000. Жанчыны, якія сталі на ўлік ва ўстановах аховы здароўя да 12 тыдняў тэрміну цяжарнасці, атрымаюць 1 128 100 беларускіх рублёў.
Змяніліся і сумы дапамог па доглядзе за дзецьмі да трох гадоў. На першае дзіця, якое не з’яўляецца інвалідам, бацькам будуць выплачваць 1 946 300 рублёў, на другога, трэцяга і наступных – па 2 224 300, на дзіця-інваліда – 2 502 400.
Асобныя катэгорыі сем’яў маюць магчымасць атрымліваць дапамогу на дзяцей, старэйшых за тры гады. Так, дапамога сям’і, у якой выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў, складзе 564 тысячы, дапамога на дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў будзе выплачана ў памеры 789 600 беларускіх рублёў.
Дапамога па догляду за дзіцём-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў сёння роўна 1 128 100 рублёў, а дапамога для дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, інфіцыраваных ВІЧ складае 789 600.
Змяніліся і сумы выплат дапамог па доглядам за інвалідам І групы або асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, – памер дапамогі будзе роўны 1 128 100. А дапамога па доглядзе за двума інвалідамі І групы або асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, складзе 1 353 700 беларускіх рублёў.


Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.