Родителям подарили праздничное настроение
Святочны настрой напярэдадні калядных і навагодніх святаў падарылі бацькам, вучням і педагогам Гудагайскай школы выкладчыкі Астравецкай школы мастацтваў.Зрэшты святочны настрой у школе пануе з пачатку снежня. Выставы навагодніх ёлак, створаных рукамі педагогаў, вучняў і іх бацькоў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці выхаванцаў гурткоў, што працуюць на базе школы, выцінанкі і тэматычныя навагоднія кампазіцыі – усё прываблівае ўвагу.
А напярэдадні Калядаў у школе прайшоў выніковы бацькоўскі сход. На яго адміністрацыя запрасіла творчы калектыў школы мастацтваў, якія стварылі добры настрой і святочную атмасферу ў зале, дзе сабраліся бацькі.
Гасцямі бацькоўскага сходу сталі таксама супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, чый клас працуе на базе Гудагайскай школы: намеснік начальніка міліцыі Вадзім Савіцкі і інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Аксана Пагада, якія праінфарміравалі бацькоў аб сітуацыі, якая складваецца ў раёне па злачынствах і правапарушэннях сярод непаўналетніх.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.
