Развиваем таланты юных островчан

Адкрываць у сабе новыя таленты ніколі не позна – упэўнены педагогі, якія працуюць у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Менавіта ў гэтым яны стараліся пераканаць рабят і іх бацькоў падчас агітацыйных мерапрыемстваў па запрашэнні дзяцей у аб'яднанні спартыўнага, выяўленчага, танцавальнага, дэкаратыўна-прыкладнога і вакальнага накірункаў.

Дні адкрытых дзвярэй, удзел у якіх прынялі вучні СШ №1 і гімназіі №1, экскурсіі па цэнтру творчасці і ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, прэзентацыі, наведванне шматлікіх выстаў, групавыя і індывідуальныя кансультацыі, майстар-класы, на якіх кожны мог прычыніцца да прыгожага: самастойна намаляваць адыходзячае лета ці стварыць вырабы з саломкі ці пластыліну, паперы ці бісеру.
І вынік не прымусіў сябе доўга чакаць: з 70 працэнтаў вучняў гарадскіх школ, якія прынялі ўдзел у мерапрыемствах, многія вырашылі развіваць свае таленты і надалей, запісаўшыся ў гурткі і клубы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.


-------------------------------------
Вольга СЦЕФАНОВІЧ.