Раскрой характер через кляксу
Уважліва паглядзіце на кляксу. Запомніце першую асацыяцыю, якая ўзнікла… І – можаце чытаць значэнне.Мордачка ката ці лісіцы. Гэта самая распаўсюджаная асацыяцыя. Калі вы ўбачылі каціную або лісіную мордачку, значыць, вы здаровыя і адносіцеся да 85% людзей зямнога шара.
Матыль. “Матыль з крыламі” сведчыць аб лёгкім стане разладжанасці ўнутры вас. Як правіла, матыля бачаць маладыя ўражлівыя людзі маладзей за 20 гадоў, якія любяць філасофстваваць і час ад часу хварэюць на лёгкую дэпрэсію. Матыль з’яўляецца сімвалам гармоніі, якой не хапае чалавеку.
Лятучая мыш. Звычайна ў чарнільнай кляксе лятучую мыш бачаць схільныя да агрэсіі і жорсткасці людзі. Таксама гэта можа сведчыць аб часовым падаўленні негатыўных эмоцый у самім сабе.
Шкура жывёлы – мядзведзя, тыгра, воўка і іншыя – сведчыць пра вельмі моцную і здаровую псіхіку. Шкуры “бачаць” людзі, якія моцна стаяць на нагах і ведаюць, чаго яны хочуць ад жыцця і як гэтага дасягнуць. Такіх людзей адрознівае ўстойлівая сістэма каштоўнасцей (педагогі, царкоўныя служыцелі ці проста набожныя людзі, вегетарыянцы). Шкура звера сімвалізуе перамогу над дзікай жывёлай – гэта значыць, перамогу над уласнымі сумненнямі.
Краба бачаць людзі, схільныя да істэрыіі, неўрозаў і трывожных расстройстваў.
Два мядзведзі на фантане. Дастаткова рэдкая, але не адзінкавая асацыяцыя. Бачаць мядзведзяў людзі з добра развітым уяўленнем.
Астатнія асацыяцыі разглядвацца спецыялістамі індывідуальна і патрабуюць асаблівай трактоўкі.
Для даведкі:
Тэст быў распрацаваны швейцарскім псіхіятрам Германам Роршакам (1884-1922). Вучоны выявіў, што людзі, якія бачаць правільную сіметрычную фігуру ў бясформеннай чарнільнай кляксе, звычайна добра разумеюць рэальную сітуацыю, здольныя да самакрытыкі і самакантролю.
Кожная фігура служыць стымулам для свабодных асацыяцый. Тэст аснаваны на меркаванні, згодна з якім тое, што чалавек “бачыць” у кляксе, вызначаецца асаблівасцямі яго ўласнай асобы.
