Работы островецких детей отмечены дипломами на международном форуме "Зелёная планета"
Чарговыя ўзнагароды паклалі ў скарбонку сваіх дасягненняў выхаванцы і педагогі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.Ужо каторы год цэнтр становіцца не толькі ўдзельнікам міжнароднага дзіцячага экалагічнага форума «Зялёная планета», які праходзіць у Маскве, але і арганізатарам яго ў нашым раёне.
Штогод на міжнародны конкурс прадстаўляецца шмат работ з розных краін былога Савецкага Саюза і замежжа. Сёлета ўдзельнікамі творчага мерапрыемства сталі больш за 500 тысяч дзяцей і падлеткаў з 15 краін свету.
– Праграма міжнароднага дзіцячага экалагічнага форума ўключала некалькі намінацый. Сярод іх найбольшую цікавасць у нашых выхаванцаў і педагогаў выклікалі конкурсы вырабаў і кампазіцый з выкарыстаннем прыроднага матэрыялу і калекцый мадэляў адзення з экалагічна чыстых матэрыялаў, – расказвае кіраўнік Астравецкага цэнтра творчасці Вераніка Мар'янаўна Малышка.У выніку творчасць выхаванцаў і педагогаў цэнтра была адзначана дзевяццю дыпломамі: узнагароды атрымалі творчы калектыў «Залаты вернісаж», аб'яднанні па інтарэсах «Ачумелыя ручкі» і «Саломапляценне» (кіраўнік В.В. Віннічак), «Рукадзелле» і «Чароўная пацерка» (Н.В. Рынковіч), «Фантазія» (А.М. Букель).
Акрамя таго, творчы і ініцыятыўны калектыў Астравецкага цэнтра творчасці быў узнагароджаны Граматай Праўлення за вялікі ўклад у фарміраванне экалагічнай культуры дзяцей і падлеткаў, захаванне культурнай спадчыны роднага краю, арганізацыю і правядзенне нацыянальнага этапу конкурсу.
---------------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
