Работы островецких детей экспонируются в Национальном центре художественного творчества

У Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Прывітанне, свет!”

Перш, чым трапіць на апошні этап рэспубліканскага конкурсу, рабятам давялося пераадолець некалькі этапаў – раённы, занальны, абласны. Дарэчы, упершыню з часу правядзення конкурсу работы нашых таленавітых дзяцей дайшлі да апошняга этапу – і там былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Дыпломам ІІ ступені была ўзнагароджана калектыўная работа “Тройка”, выкананая з саломкі таленавітымі дзяўчатамі Наталляй Арлоўскай, Дзіянай Гейба і Кацярынай Дыско. Трэцяе месца і адпаведна Дыплом ІІІ ступені за свае куфэркі атрымалі Карына Дрэма, Віка Дрэма, Ксенія Кардзіс і Саша Садкоўская. Усе дзяўчаты не першы год займаюцца ў таленавітага педагога Валянціны Вільеўны Віннічак – і ўжо самі цудоўна валодаюць тэхналогіяй пляцення з саломы.
Дарэчы, цяпер работы астравецкіх дзяцей экспаніруюцца ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці.