Работы островчанок по достоинству оценили на областном этапе выставки-конкурса "Осенний марафон"
Абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу «Восеньскі марафон», удзельнікамі якога сталі 45 выхаванцаў з усіх раёнаў нашай вобласці, прайшоў у Гродне.Выхаванцы і педагогі Астравецкага цэнтра творчасці, дзяцей і моладзі прадставілі на конкурс дзве работы: «Зялёныя маршруты» і «Таямніцы Беларусі».
У намінацыі «Таямніцы Беларусі» Дыплом ІІ ступені быў прысуджаны педагогу-арганізатару Святлане Аляхно, якая прадставіла праект «Свята.бай», у якім апісала народныя святы, легенды і паданні Астравецкага раёна.
Аляксандра Янкоўская, якая ўдзельнічала ў намінацыі «Зялёныя маршруты», стала ўладальніцай Дыплома І ступені. Дзяўчына прадставіла фотасправаздачу падарожжа па экалагічнай сцежцы, якая праходзіць па тэрыторыі нашага раёна.Віншуем!
-----------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
