Работники и студенты Гродненского университета имени Янки Купалы встретились с выпускниками школ Островецкого района

На мінулым тыдні Астравецкі раён наведалі супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На прафарыентацыйную сустрэчу па пытаннях паступлення ў гэтую вышэйшую навучальную ўстановуР нашай вобласці з’ехаліся выпускнікі ўсіх школ раёна.

Супрацоўнікі ўніверсітэта прадставілі ўсе пятнаццаць факультэтаў. Акрамя пытанняў, якія тычацца паступлення, студэнты расказалі пра правядзенне выхаваўчай і культурна-масавай работы ва ўстанове.
Важным для будучых абітурыентаў аказалася і тое, што ўсім студэнтам прадастаўляецца інтэрнат. Да таго ж разглядаецца пытанне, каб студэнты, якія паспяхова здаюць сесію, атрымлівалі матэрыяльную дапамогу на аплату білета дамоў.
Цікавым падаўся і той факт, што з мінулага года ва ўніверсітэце быў створаны факультэт падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ, які цяпер займаецца і падрыхтоўкай да цэнтралізаванага тэсціравання.
Мерапрыемства стала зыходным пунктам для падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам і аддзелам адукацыі Астравецкага райвыканкама, у рамках якога запланавана правядзенне лекцый для педагогаў, семінараў па падрыхтоўцы да алімпіяд, спартыўных мерапрыемстваў сярод студэнтаў універсітэта і навучэнцаў школ.


-------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.