Работа юных островецких мастеров заняла первое место на областном фестивале

З перамогай вярнуліся з пятага абласнога фестывалю юных мадэльераў і дызайнераў «Жывіца» выхаванцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.


У рамках фестывалю праходзіў конкурс-выстава юных майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўны куфэрак”, на якім было прадстаўлена 118 творчых работ школьнікаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Прыемна, што калектыўная работа “Астравецкая скарбніца”, выкананая выхаванцамі гуртка “Ачумелыя ручкі” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, у намінацыі “Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый” заняла І месца.


----------------------------------------------------------------

Ірына МІЛЕШКА, метадыст цэнтра творчасці.