Работа Марины Воронище из Ольховской школы будет представлять наш район на республиканском конкурсе, посвящённом 70-летию Победы
У год Вялікай Перамогі беларускае грамадскае аб’яднанне “Таварыства памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны” заклікала старшакласнікаў школ рэспублікі прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе “70 гадоў Перамогі СССР над фашысцкай Германіяй: памяць, веліч, абавязак”.Арганізатарам конкурсу ў нашым раёне стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму – і ў выніку за два месяцы ўдзельнікамі рэспубліканскага конкурсу сталі 257 вучняў 10-11 класаў з 11 школ раёна. Рабяты не толькі працавалі над глыбокімі даследчымі работамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне, але і значна паглыбілі веды па гісторыі. І можна быць упэўненым, што, дзякуючы іх стараннасці, памяць аб воінах Вялікай Айчыннай вайны і іх подзвігу захаваецца.
На днях аддзел адукацыі, спорту і турызму разгледзеў прадстаўленыя работы і выбраў пераможцаў.
Трэцяе месца падзялілі паміж сабой старшакласнікі сярэдняй школы №1 Пётр Бразінскі, Гервяцкай СШ Вікторыя Лукойць, Кямелішкаўскага НПК Андрэй Слядзевіч і гімназіі №1 Вікторыя Замара. Другое месца журы аддало Вадарыне Аўгуль з Варнянскага НПК і Дар’і Каленічэнка з гімназіі №1. Першае месца ў Марыны Варанішча з Альхоўскай СШ, якая і прадставіць наш раён на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу.
-----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
