Пусть волшебник Дед Мороз исполнит желания детей из социального приюта

Елка новогодняяКаляды і Новы год – гэта той час, калі мацней верыш у цуды і людзей, калі з кожным павешаным на ёлку папяровым анёлкам у тваё жыццё вяртаюцца сапраўдныя мары, а на свет стараешся паглядзець вачыма бялявай дзяўчынкі, якая некалі верыла: калі чагосьці моцна-моцна захацець – яно абавязкова спраўдзіцца. І я ізноў веру. Спадзяюся, моцна хачу, каб адно на васьмярых жаданне выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку – вярнуцца дадому – абавязкова спраўдзілася. А ажыццявіць іх простыя дзіцячыя просьбы можам мы, нераўнадушныя людзі,
разам з Дзедам Марозам.
Астравецкае раённае аддзяленне “Беларускі дзіцячы фонд” сумесна з раённай арганізацыяй “Беларускі саюз жанчын” і рэдакцыяй газеты “Астравецкая праўда” праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю “Ёлка жаданняў”, паўдзельнічаць у якой можа кожны жадаючы, ахвяраваўшы пасільную для сябе суму ці набыўшы для дзіцяці цацку.

Новы год – час марыць і ажыццяўляць мары, верыць у цуды і рабіць іх, сагравацца з кубкам гарбаты ля запаленага каміна і саграваць унутраным цяплом іншых. Бо, па вялікаму рахунку, для чалавека няма нічога немагчымага – варта толькі захацець!
Успомніце сябе маленькага, паглядзіце на дачку ці ўнука… Кожнае дзіця так чакае навагодніх святаў, як не можа чакаць ні адзін дарослы. Яно ўпотайкі ад бацькоў стараецца ноччу ўпільнаваць белабародага Дзеда Мароза, але, зморанае сном, засынае, каб пад раніцу знайсці пад
ёлкай доўгачаканую чыгуначную дарогу, ляльку, таўсценную энцыклапедыю ці планшэт.
А напярэдадні святаў школьнікі па некалькі разоў на дзень перапісваюць пісьмы (трэба ж, каб ліст атрымаліся без ніводнай памылкі і выпраўлення!) галоўнаму навагодняму чараўніку. Мамы і таты пад дыктоўку сваіх гуллівых непасед таксама старанна занатоўваюць на паперы жаданні сына ці дачкі. І ўсе дзеткі тым часам старанна ўспамінаюць увесь свой год і, дапытліва зазіраючы ў вочы бацькам, ласкава ці то пытаюцца, ці то сцвярджаюць: “Я ж была паслухмянай дзяўчынкай!?”, “Я ж цэлы год прыбіраў у сваім пакоі і паліваў вазоны! Да мяне прыйдзе Дзед Мароз?!”
Дзеткі, якія зараз знаходзяцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку, – не выключэнне. Яны таксама задаюць сабе пытанні: а якім я быў на працягу гэтага года? А чаму я трапіў у прытулак? Ці атрымаю я падарунак?
…Дзед Мароз абавязкова павінен пачуць кожнага з іх!

елка желаний КириллУжо дзевяць месяцаў жыве ў прытулку сарамлівы і сціплы адзінаццацігадовы Кірыл. На маё пытанне, што б ён хацеў атрымаць у падарунак ад Дзеда Мароза, Кірыл толькі апусціў вочы і ціхенька запытаў: “А музычную калонку з флэшкай можна папрасіць?”. Ківаю галавой: “Усё што
заўгодна!”. Перапытвае: “Усё-усё?..” Між намі павісае цішыня. І толькі на развітанне Кірыл падбягае да мяне і шэпча на вуха:
– Скажыце яму, Дзеду Марозу, калі ён ёсць, што мне нічога не патрэбна. Перадайце толькі: я вельмі хачу дадому…
елка желаний МатвейМаленькі мастак, як я для сябе ахрысціла Мацвея, які не выпускаў з рук каляровыя алоўкі падчас майго візіту ў прытулак, у другі раз за сваё пяцігадовае жыццё будзе сустракаць навагоднія святы ў прытулку. Мінулы раз Дзед Мароз прынёс хлопчыку вялікую цацачную машыну. А сёлета Мацвей хоча атрымаць у падарунак самалёт на пульце кіравання.
елка желаний Захар и ЛейлаСястра і брат Лэйла і Захар – пагодкі, пагэтаму ў прытулку заўсёды сядаюць за адну парту рабіць урокі . А калі выпадае змена Лідзіі Аляксандраўны Лакевіч, Лэйла не адыходзіць ад выхавацельніцы ні на крок: просіць, каб таяна вучыла новаму ўзору вязання на прутках ці
растлумачыла незразумелую схему з часопіса. Ды і ўвогуле, дзяўчына – сапраўдная рукадзельніца і першая памочніца ў прытулку. Лэйла хацела б мець уласны набор для вязання, ніткі і некалькі тэматычных часопісаў.
Захару падабаюцца заняткі фізічнай культурай і спорт увогуле. Хлопчык марыць пра сапраўдны і абавязкова моцны футбольны мяч. Неўзабаве брат з сястрой павінны пакінуць прытулак і пераехаць да сваякоў у Якентаны. Па вясне, упэўнены Захар, з мясцовымі хлопцамі яны скалоцяць
футбольную каманду і будуць гуляць у футбол.
елка желаний ТаняДзесяцігадовай Тані, як і іншым дзяўчынкам у яе ўзросце, падабаюцца ўпрыгожванні і пацеркі. Але дзяўчынка любіць ствараць іх сваімі рукамі і дарыць старэйшай сястры, сяброўкам ці аднакласніцам.
Таня хацела б знайсці пад ёлкай набор гумак для пляцення, блакнот, каб запісваць туды свае дзявочыя сакрэцікі, і рознакаляровыя гелевыя ручкі.
елка желаний Олеся и ДашаАлеся і Даша – дзве сястрычкі-непаседы і ўсміхашкі. Хто-хто – а яны дакладна не шкадуюць сваіх шчырых адкрытых усмешак для выхаванцаў, выхавацеляў і наведвальнікаў прытулку. Алеся ходзіць у 2 клас і па праву старшынства пяшчотна апякуецца пяцігадовай Дашай.
Хоць дзяўчынкі часам учыняюць невялікія сваркі, усё ж такі паміж сёстрамі пануе сяброўства: яны разумеюць адна адну без слоў.
Алеся вельмі хоча атрымаць у падарунак ад Дзеда Мароза набор для творчасці, а Даша – гумкі для пляцення.
елка желаний ДимаВасьмігадовага Дзіму, як сапраўднага мужчыну, вабіць тэхніка. Хлопчык марыць стаць вадзіцелем. Па сакрэту ён расказаў мне, што калі вырасце, будзе працаваць у аўтапарку і развозіць людзей на вялікім і прыгожым аўтобусе па вёсках і гарадах. Каб адчуць сябе сапраўдным вадзіцелем, Дзіму не хапае толькі машынкі на пульце кіравання, якая будзе развозіць зайчыкаў, мядзведзікаў і іншыя цацкі ў розныя куткі прытулку.

На “ёлцы жаданняў” дзетак з сацыяльнага прытулку – толькі восем шароў-просьб. І яны абавязкова павінны ператварыцца ў святочныя падарункі, бо Новы год – гэта час цудаў, чараўніцтва і дабрыні. Я веру ў гэта… Спадзяюся, і вы.

Рады любой дапамозе


У дзіцячым сацыяльным прытулку ў Варнянах будуць рады любой дапамозе: канцылярскім таварам, сродкам для асабістай гігіены, бытавой хіміі, рамкам для фотаздымкаў, гаршчкам для вазонаў, магнітам на дошку і дыдактычна-развіваючым цацкам. Акрамя гэтага, дзеткі з выхавацелямі даўно мараць пра праектар, каб доўгімі зімовымі вечарамі, выключыўшы святло, разам глядзець на вялікім экране добрыя і чароўныя навагоднія мультфільмы.
Больш падрабязна даведацца пра тое, што патрэбна для дзіцячага сацыяльнага прытулку, можна па тэлефонах: 31-6-48, 71-2-39, 31-2-34.

Калі вы хочаце падарыць гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам адчуванне сапраўднага свята, то прыносьце цацкі і пасільныя для вас ахвяраванні ў раённае аддзяленне “Беларускі дзіцячы фонд”, які знаходзіцца па адрасе: г. Астравец, вул. Піянерская, 7 “А”, тэл. 21-2-55 (старшыня раённага аддзялення – Вольга Анатольеўна Альфер), або ў рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда”, дзе размяшчаецца раённая арганізацыя “Беларускі саюз жанчын”.
Юрыдычныя асобы могуць пералічыць грашовую дапамогу дзіцячаму сацыяльнаму прытулку на разліковы рахунак: №3642522000175 ЦБУ №417 г. Астравец філіял №423 г. Смаргонь ААТ АСБ “Беларусбанк”, код 504, УНП 590746933, ОКПО 02150821 МФО 152101 з пазнакай “Для СПЦ”
(Сацыяльна-педагагічнага цэнтра).

--------------------------------------------
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.